Назва музея: “Скарбніца роднага краю”
Назва ўстановы адукацыі: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Трабская сярэдняя школа Іўеўскага раёна”
Адрас музея; Іўеўскі раён, аграгарадок Трабы, вул. Школьная, дом № 6
Профіль: гістарычны
Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі: traby.ivjeroo.gov.by
Інфармацыя аб музеі:
Асноўны фонд музея налічвае 442 экспанаты, дапаможны – 426 экспанатаў.
Музей займае дзве залы:
Работа музея цесна звязана з адукацыйным працэсам установы адукацыі, патэнцыял музея выкарыстоўваецца ў працэсе навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай дзейнасці. Фонды музея актыўна выкарыстоўваюцца класнымі кіраўнікамі пры правядзенні мерапрыемстваў, класных гадзін, экскурсій.
Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:
- крэмневае рубіла;
- баявая каменная сякера;
- мікраліты (неаліт);
- крамянёвае рубіла;
- нарог сахі;
Музей прапануе наведвальнікам наступныя экскурсіі:
- “Ад царкоўна-прыходскага вучылішча – да сучаснай школы”;
- “Трабскі рубеж”
- “Гісторыя вёскі Трабы”;
- “Дарога да храма”;
- “Афганістан у лёсе маіх землякоў”;
- “Побыт нашых продкаў”;
- “Ручнік – белая дарога ў вечнасць”;
- “Генацыд на роднай зямлі”
Мы в соцсетях & RSS