Праграма змены "Нашчадкі Перамогі"
Рэалізацыя дадзенай праграмы разлічана на перыяд адной лагернай змены (9 дзён). Праграма арыентавана на працу ў рознаўзроставым дзіцячым калектыве. Фарміруючы выхаваўчую прастору лагера, у аснову арганізацыі змены закладваецца легенда лагера, згодна з якой усе выхаванцы лагера ва ўрачыстай абстаноўцы прымаюцца ў склад брыгады асобага прызначэння “Нашчадкі Перамогі”, набываюць статус армейцаў і становяцца ўдзельнікамі сюжэтна-ролевай гульні “Дарогамі Памяці”. Менавіта гульня вядзе да самавыхавання, паколькі гульня – гэта не імітацыя жыцця, гэта сур'ёзная дзейнасць, якая дазваляе падлеткам самасцвердзіцца, самарэалізавацца:
- умовы жыццядзейнасці даюць магчымасць выхаванцам прадставіць сябе дарослымі людзьмі;
- усе заняткі праводзяцца ў гульнявой форме з актыўным прыцягненнем ваеннаслужачых і іншых спецыялістаў;
- абстаноўка лагернага жыцця спрыяе ўзрастанню магчымасцяў для мэтанакіраванага сістэматычнага фарміравання светапогляду грамадзяніна і патрыёта сваёй Айчыны;
- ідзе працэс выпрацоўкі навыкаў і ўменняў, якія выкарыстоўваюцца ў далейшым жыцці.
З’яўляючыся актыўным удзельнікам гульні, падлеткі, як правіла, пасля заканчэння змены пачынаюць выкарыстоўваць набытыя веды ў школе, у класе, кампаніі сяброў з мэтай арганізацыі вольнага часу.
Легенда лагера:
У Вялікім Сонечным горадзе жылі шчаслівыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Яны нічым не адрозніваліся ад тысяч сваіх аднагодкаў: таксама сваволілі, хадзілі ў школу, гулялі, сварыліся і мірыліся, гулялі, глядзелі мультфільмы, малявалі, ляпілі снегавікоў, аб’ядаліся марожаным і гушкаліся на арэлях. А вось горад адрозніваўся ад усіх іншых гарадоў: у яго быў уласны захавальнік – Памяць. Пад яе заступніцтвам ўсе жылі дружна, весела і шчасліва – Памяць засцерагала жыхароў ад бед і няшчасцяў. Але аднойчы дзеці моцна пасварыліся. Цяпер ужо ніхто не ўспомніць прычныны таго, праз што яны пасварыліся, і хто стаў завадатарам сваркі. Дзеці нагаварылі адзін аднаму шмат крыўдных слоў. Згусціліся хмары Зла над горадам, Памяць страціла сваю сілу. Панура яна прыйшла да дзяцей і стала іх дакараць: “Што вы нарабілі! Цяпер чакайце вялікай бяды!”. Спалохаліся дзеці, пачалі адзін на аднаго наракаць: “Гэта яна першая пачала!”, “не, гэта ён першы!”. Памяць сумна прамовіла: “Сябры, цяпер не час для сварак! Вы павінны ўсё выправіць. А гэта, ох, як няпроста будзе зрабіць”. Прыціхлі хлопчыкі і дзяўчынкі. Затым адзін хлопчык з надзеяй спытаў: “А што мы павінны зрабіць? Скажы нам, мы абавязкова справімся”... і ўсе дружна згодна заківалі галовамі. Памяць працягнула: “Вы павінны сабраць артэфакты сведчання сяброўства, мужнасці і гераізму для капсулы памяці – каб людзі заўсёды памяталі пра тое, як важна жыць у згодзе і міры са ўсімі ў свеце. Вы павінны сабраць іх і стварыць капсулу памяці. І хмары Зла абавязкова расссеюцца”.
Сюжэтна-ролевая гульня “Дарогамі Памяці”
У пачатку змены усе выхаванцы лагера ва ўрачыстай абстаноўцы прымаюцца ў склад брыгады асобага прызначэння “Нашчадкі Перамогі”, набываюць статус армейцаў і становяцца ўдзельнікамі сюжэтна-ролевай гульні “Дарогамі Памяці”, каб сабраць артэфакты сведчання сяброўства, мужнасці і гераізму для капсулы Памяці і дапамагчы жыхарам Сонечнага горада. Кожны армеец брыгады асобага прызначэння на пасвячэнні ў армейцы атрымлівае палявы журнал, значок-бутаньерку і пагоны без зорачак.
У склад брыгады ўваходзяць два батальёны (атрады), кожны з якіх складаецца з асобных падраздзяленняў.
Кожны батальён выбірае сабе назву і дэвіз у адпаведнасці з тэматыкай змены.
У батальёне дзейнічае “Палявая пошта”. З яе дапамогай армейцы могуць адправіць свае пажаданні і заўвагі па працы органаў самакіравання, прапановы аб паляпшэнні жыцця ў брыгадзе у выглядзе “Салдацкіх трохвугольнікаў”. Кожны дзень гэтыя паведамленні перадаюцца ў канцэлярыю брыгады, змест гэтых паведамленняў аналізуецца, прымаюцца меры па ліквідацыі недахопаў у працы, змяняецца план выхаваўчых спраў з улікам пажаданняў армейцаў.
Назву органа самакіравання ў лагеры дзеці прыдумваюць самі. У дадзеным органе будуць працаваць прадстаўнікі ад кожнага батальёна і камісары. Жыццё армейцыў на працягу змены асвятляе прэс-цэнтр батальёна, які выпускае “Баявы лісток”.
Увесь калектыў брыгады спецыяльнага прызначэння мае свае асаблівыя пасады.
- лагер – брыгада спецыяльнага прызначэнная “Нашчадкі Перамогі”
- дырэктар лагера – камандзір брыгады;
- намеснік дырэктара – намеснік камандзіра брыгады;
- педагог дадатковай адукацыі – старшыня вучэбкі;
- атрад – батальён;
- выхавальнік – камісар;
- камандзір атрада – старшына;
- выхаванцы лагера – армейцы;
- планѐрка педагогаў лагера – ваенком;
- агульны сход – паседжанне брыгады;
- актыў змены – штаб брыгады;
- заняткі па профілю змены – ШМА (школа маладога армейца);
- медсястра – ваенурач;
- ізалятар – медсанбат;
- штаб лагера – канцэлярыя:
- актавая зала – пакой інфармавання і дасуга
- сталовая – палявая кухня;
- атрадны пакой – вучэбка;
За час лагернай змены члены брыгады спецыяльнага прызначэння могуць паступаць у распараджэнне падраздзялення больш запатрабаванага ў пэўнай сітуацыі.
Для таго, каб сабраць капсулу Памяці з артэфактамі сяброўства, мужнасці і гераізму і запаліць салют Перамогі ў гонар воінаў-вызваліцеляў, брыгада павінна прайсці шлях праз чатыры рубяжы:
- Малая радзіма ў падзеях і асобах;
- Аб Радзіме, аб мужнасці, аб славе;
- Мы гэтай зямлі прадаўжэнне;
- Я помню, значычыць я жыву!
Для таго, каб атрымаць дазвол выйсці на чарговы рубеж батальён павінен прайсці навучанне ў ШМА(школа маладога армейца).
Мы в соцсетях & RSS